История — учительница жизни. Цицерон История — сокровищница наших деяний, свидетельница прошлого, пример и поучение для настоящего, предостережение для будущего. Сервантес Мигель

Гісторыя Беларусі




История Беларуси








"Будзьма беларусамі!" История Беларуси за 5 минут






Падарожжы дылетанта



Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі бярэ пачатак у каменным веку. Прадстаўленая храналогія паказвае, як падзеі мінулага сфарміравалі сучасную Беларусь

Беларусь у каменным веку (100 000 – рубеж 3 000 да н.э.)

На тэрыторыі Беларусі першабытны чалавек з’явіўся прыкладна 100–35 тыс. гадоў таму.
Самыя старажытныя паселішчы людзей каменнага веку былі знойдзены на тэрыторыі Гомельскай вобласціСтаянка эпохі палеаліту ў в. Юравічы (Калінкавіцкі раён) існавала прыкладна 26 тыс. гадоў таму, у в. Бердыж (Чачэрскі раён) – 24–23 тыс. гадоў таму. Сляды старажытных культур былі таксама знойдзены ў БрэсцкайМагілёўскайГродзенскай і Мінскай абласцях.

Беларусь у бронзавым веку
(рубеж 3 і 2 тысячагоддзяў – 8–6 стст. да н.э.)

Артэфакты, якія адносяцца да бронзавага веку, былі знойдзены па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Беларусь у жалезным веку і ў раннім сярэдневякоўі
(8–7 стст. да н.э. – 8 ст. н.э.)

У перыяд  жалезнага веку на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў басейнах рэк Днепр, Дзвіна і Прыпяць сустракаліся паселішчы, якія адносяцца да археалагічных культур:
  • мілаградская культура
  • паморская культура
  • днепра-дзвінская культура
  • культура штрыхаванай керамікі.

Першыя палітычныя аб’яднанні на тэрыторыі Беларусі (VI – XIII стст.)

Славяне на тэрыторыю сучаснай Беларусі пачалі пранікаць у першыя стагоддзі нашай эры. За некалькі стагоддзяў яны рассяліліся па ўсім рэгіёне, паступова асіміляваўшы балцкія плямёны, якія пражывалі на гэтых землях. У VI-IX стст. ва ўсходніх славян фарміруюцца першыя палітычныя аб’яднанні – саюзы плямёнаў. Да IX стагоддзя адносіцца першае летапіснае згадванне пра г.Полацк і Полацкае княства, якое існавала на тэрыторыі сучаснай Віцебскай і паўночнай часткі Мінскай вобласці і панавала ў рэгіёне да XIII стагоддзя.

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (XIII–XVI стст.)

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ) было магутнай дзяржавай, якая ўключала ў сябе землі сучасных Беларусі, Літвы, Кіеўскай, Чарнігаўскай і Валынскай абласцей Украіны і захаду Расіі ад Балтыкі да Чорнага мора.
Узвышэнне ВКЛ пачалося падчас праўлення князя Міндоўга ў XIII ст. На працягу некалькіх стагоддзяў Вялікае Княства Літоўскае адыгрывала значную ролю ў еўрапейскай палітыцы. Уплыў ВКЛ пачаў слабець толькі пасля шэрага войнаў у XVI ст.
У 1569 г. Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае падпісалі Люблінскую унію: на роўных правах Княства і Карона аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую. Пачалася новая эпоха ў беларускай гісторыі.

Рэч Паспалітая (1569–1795)

Гэта была асабліва бурная эпоха ў беларускай гісторыі. Дзяржава перажывала ўнутраныя супярэчнасці, яна пастаянна была ўцягнута ў войны, у тым ліку:
  • 1654–1667 – вайна з Расіяй
  • 1700–1721 – Паўночная вайна (Швецыя і Расія)
У выніку бясконцых войнаў Рэч Паспалітая моцна аслабела і перастала існаваць як самастойная дзяржава. Яе тэрыторыі ў 1772, 1793 і 1795 гадах былі падзелены паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй.

Расійская імперыя (1772–1917)

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. На сваіх новых тэрыторыях расійскі ўрад пачаў актыўна праводзіць палітыку русіфікацыі.
У канцы XVIII – пачатку XIX стст. на тэрыторыі Беларусі адбылося некалькі сур’ёзных канфліктаў:
  • паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (1794)
  • напад арміі Напалеона (1812)
  • Польскае паўстанне (1830–1831 гг.)
  • нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863–1864 гг.)
У 1880-я гады ў Санкт-Пецярбургу беларускія студэнты заснавалі рэвалюцыйную арганізацыю «Гоман». Яна стала папярэдніцай першай беларускай нацыянальнай палітычнай партыі «Грамада», сфарміраванай у 1903 годзе.
У 1906 г. у Расійскай імперыі пачалася Сталыпінская аграрная рэформа. Адным з мерапрыемстваў рэформы стала масавае прымусовае перасяленне сялян (у 1906–1916 гг. больш як 335,4 тыс. чалавек) з Беларусі ў Сібір.

Першая сусветная вайна (1914–1918)

1915–1916 гг. – на тэрыторыі Беларусі адбываліся крывавыя бітвы паміж нямецкімі і рускімі войскамі.
3 сакавіка 1918 г.– падпісаны Брэст-Літоўскі дагавор, які азнаменаваў выхад Савецкай Расіі з Першай сусветнай вайны. Акупацыя Беларусі германскімі войскамі працягвалася да снежня 1918 г.

Рэвалюцыя ў Расіі (1917–1919)

сакавік 1917 г. – рэвалюцыя ў Расіі прымусіла цара Мікалая II адрачыся ад прастола.
лістапад 1917 г. – Кастрычніцкая рэвалюцыя – улада ў Расіі пераходзіць дабальшавікоў.
сакавік 1918 г. –  была абвешчана  Беларуская народная рэспубліка (БНР). Яна праіснавала менш як год да вываду нямецкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.
1 студзеня 1919 г. – абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Руска-польская вайна (1919–1921)

1921 г. – падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога заходнія тэрыторыі Беларусі адышлі да  Польшчы, на ўсходніх тэрыторыях адрадзілася Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

1921–1941

1922 – Беларуская ССР увайшла ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).
1921–1928 – у Беларусі, як і па ўсім Савецкім Саюзе, праводзілася Новая эканамічная палітыка (НЭП).
1921–1939 гг. – польскія ўлады ў Заходняй Беларусі актыўна праводзілі палітыку паланізацыі.
1932–1933 – голад, выкліканы савецкай эканамічнай палітыкай, і ўвядзеннекалектыўнай сельскай гаспадаркі (калгасы).
1936–1940  перыяд сталінскіх рэпрэсій. Больш як 86 000 беларусаў пацярпелі ад палітычных рэпрэсій. Амаль 28 000 былі расстраляны ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

Другая сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна (1939–1945 гг.)

17 верасня 1939 г. – Чырвоная Армія ўвайшла ў Заходнюю Беларусь, у выніку чаго гэтыя тэрыторыі ўведзены ў склад БССР.
чэрвень 1941 г. – пачалася Вялікая Айчынная вайна.
чэрвень-ліпень 1941 г. – супраціўленне абаронцаў Брэсцкай крэпасці нямецкім захопнікам прадаўжалася 6 тыдняў.
верасень 1941 г. – Беларусь поўнасцю акупіравана нямецкай арміяй. Акупанты пачалі ўстанаўліваць так званы новы парадак, заснаваны на тэроры.
чэрвень 1941 г.– створана мінскае гета, у якім акрамя беларускіх знаходзілісянямецкія і чэшскія яўрэі. Масавыя расстрэлы вязняў гета праводзіліся ў Тучынкахнепасрэдна да знішчэння гета ў кастрычніку 1943 г.
1941–1943 гг. – Халакост у Беларусі. Масавыя забойствы яўрэяў нямецкімі войскамі прадаўжаліся да завяршэння акупацыі.
канец 1941 г.  у Беларусі пачынае разгортвацца партызанскі рух, які да 1944 г. становіцца самым масавым у Еўропе.
1943 г. – мінскія падпольшчыкі забілі галоўнага нямецкага стаўленіка ў Беларусі генерала Кубэ.
канец чэрвеня – ліпень 1944 г. – у ходзе аперацыі «Баграціён» тэрыторыя Беларусі поўнасцю вызвалена Чырвонай Арміяй ад фашысцкіх акупантаў. 3 ліпенявызвалены Мінск.
люты 1945 г. – па выніках Ялцінскай канферэнцыі, на якой у ліку іншых вырашалася пытанне аб тэрыторыях Польшчы, землі Заходняй Беларусі, за выключэннем Беластоцкай вобласці, засталіся ў складзе БССР.
май 1945 г. – скончылася Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навейшая гісторыя

1945 г. – Беларусь прынята ў склад членаў – заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН).
1954 г. – Беларусь уступіла ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
красавік 1986 г. – аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у выніку якой пацярпела значная тэрыторыя Беларусі.
27 ліпеня 1990 г. – Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
25 жніўня 1991 г. – наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі статусу канстытуцыйнага закону, які фактычна абвясціў незалежнасць БССР.
19 верасня 1991 г. – прынята назва дзяржавы – Рэспубліка Беларусь.
8 снежня 1991 г. – на сустрэчы кіраўнікоў Расіі, Украіны і Беларусі ў Віскулях (Брэсцкая вобласць) афіцыйна абвешчана аб спыненні існавання СССР.
15 сакавіка 1994 г. – Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новуюКанстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якой уведзены інстытут прэзідэнцтва.
1994 г. – у Беларусі адбыліся выбары першага ў гісторыі незалежнай дзяржавы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім выбраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Інаўгурацыя кіраўніка дзяржавы праходзіла 20 ліпеня 1994 г.
14 мая 1995 г. – парламенцкія выбары і першы ў гісторыі суверэннай Беларусі рэферэндум – па пытаннях надання рускай мове статусу роўнага з беларускай, устанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй...
7 чэрвеня 1995 г. – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны новыяДзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
2 красавіка 1996 г. – Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997 г. падпісаны дагавор аб Саюзе Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Гэта дата адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
19-20 кастрычніка 1996 г. – праведзены І Усебеларускі народны сход, які пасля стаў важным грамадскім інстытутам, калі дэлегаты з усёй краіны збіраюцца абмеркаваць асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.
24 лістапада 1996 г. – адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь: аб стварэнні двухпалатнага парламента, пашырэнні паўнамоцтваў Прэзідэнта. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў перанесены на 3 ліпеня – дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.
8 снежня 1999 г. – падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, прынята Праграма дзеянняў па рэалізацыі яго палажэнняў.
10 кастрычніка 2000 г. – Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан падпісалі дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага супольніцтва (ЕўрАзЭС).
27 лістападзе 2009 г. – кіраўнікі трох дзяржаў – Беларусі, Казахстана і Расіі – падпісалі дакументы аб стварэнні з 1 студзеня 2010 года Мытнага саюза.
18 лістапада 2011 г. – прынята Дэкларацыя аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, і з 1 студзеня 2012 г. уступіў у сілу дагавор паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам аб Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).
22 ліпеня 2012 г. – з касмадрома Байканур у Казахстане адбыўся запуск беларускага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (БКА). Беларусь стала касмічнай дзяржавай.
29 мая 2014 г. – дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі ў Астане прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі – Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Уладзімір Пуцін. Дакумент уступіў у сілу 1 студзеня 2015 года.